Якія цудоўныя назвы i словы,
Якая цудоўная родная мова!
І ўсё мелагучна для слыху майго:
I звонкае «дзе» і густое «чаго».
П.Панчанка
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
