Меню раздела

Беларуская мова для дзяцей

     Засваенне дзецьмі беларускай мовы ажыццяўляецца ў спецыфічнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя. Для большасці дашкольнікаў першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, з'яўляецца руская. У той жа час дзеці даволі рана далучаюцца да беларускай мовы, чуючы яе па радыё, тэлебачанні, ад некаторых дарослых і ў дзіцячым садзе, на асобных занятках.

Аднак паўнавартасная беларускамоўнае асяродзе ў дашкольнікаў адсутнічае. Больш за тое, дзеці могуць карыстацца рускай мовай нават тады, калі да іх звяртаюцца па-беларуску, ведаючы, што іх разумеюць. Такім чынам, маўленчыя сітуацыі, у якіх аказваюцца дзеці, не ствараюць у іх жыццёвай неабходнасці размаўляць па-беларуску. З іншага боку, стыхійнае авалоданне беларускай мовай прыводзіць да змешвання рускага і беларускага маўлення дзяцей. Такім чынам, гэта патрабуе спецыфічных падыходаў да навучання дзяцей беларускай мове.

     Творы фальклору сваім зместам і формай найлепшым чынам дапамогуць ў гэтым. Паступова яны ўводзяць малога ў стыхію народнага словы, раскрываюць яго багацце і прыгажосць. З'яўляюцца ўзорам прыгажосці мовы. Народныя казкі спрыяюць засваенню ўсіх формаў мовы, якія даюць магчымасць выпрацоўкі ў дзяцей ўласных моўных навыкаў.

Ссылки на белорусские сайты

"Вясёлка" - гэта цудоўны часопiс для дзяцей i iх бацькоў

http://www.cadkozelyge.guo.by/uploads/b1/s/12/364/basic/0/643/skachannyie_faylyi__4_.htm?t=1539349128

 

Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ Праект «Народныя казкі для дзетак» — iнiцыятыва ЮНIСЕФ у Беларусі. Там вы знойдзеце многа цудоўных казак и гульняў для вашых дзетак на беларускай мове.       

http://kazki.unicef.by/

 

Казкi беларускiя     http://kazki.by

 

"Нашыя дзеткi" - гэта вельмi цiкавы партал для бацькоў

http://dzietki.org